Nativity of Our Lady – Vespers with Divine Liturgy

Nativity of Our Lady – Vespers with Divine Liturgy

Трапар (тон 4). Нараджэньне Тваё, Багародзіца Дзева, радасьць абвясьціла ўсяму сьвету, бо з Цябе ўзышло Сонца справядлівасьці, Хрыстос Бог наш, які, адмяніўшы праклён, даў блаславеньне і, зьнішчыўшы сьмерць, дараваў нам жыцьцё вечнае.

Кандак (тон 4). Якім і Ганна ад сораму бязьдзетнасьці, а Адам і Эва ад сьмяротнай тленнасьці Тваім сьвятым нараджэньнем, Усячыстая, вызваліліся. Таксама і людзі Твае, выбавіўшыся ад віны правінаў, сьвяткуюць і заўсёды ўсклікаюць Табе: “Бясплодная родзіць Багародзіцу і Карміцельку Жыцьця нашага”.