Nativity of Our Lord – Divine Liturgy

Nativity of Our Lord – Divine Liturgy

Калі сьвята прыпадае на нядзелю або на панядзелак, як у гэтым годзе, правіцца Літургія сьв. Базыля Вялікага ў самы дзень сьвята.

Трапар (тон 4). Нараджэньне Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьзяла на ўвесь сьвет сьвятлом пазнаньня. Праз яго тыя, што зоркам служылі, ад зоркі навучыліся пакланяцца Табе, Сонцу Справядлівасьці, і пазналі Цябе – Сьвітаньне з вышыняў. Госпадзе, слава Табе!

Кандак (тон 3). Дзева сёньня Звышсутнага родзіць, і зямля пячору Непрыступнаму прыносіць; анёлы з пастухамі славасловяць, мудрацы з зоркаю падарожнічаюць, бо дзеля нас нарадзілася Дзіцятка малое – Спрадвечны Бог.