Vespers of the Nativity of Our Lord

Vespers of the Nativity of Our Lord

Нараджэньне Хрыста сьпярша сьвяткавалася разам з Богазьяўленьнем 6 студзеня. У пачатку ІV ст. у Рыме пачалі сьвяткаваць яго 25 сьнежня, магчыма, каб замяніць паганскае сьвята “Нараджэньня непераможнага сонца” сьвятам нараджэньня “Сонца справядлівасьці” – Хрыста. Пачынаючы з другой паловы ІV ст. новая дата сьвята пачала пашырацца на Ўсходзе. У царкоўных службах гэтага дня ўсхваляецца цудоўнае нараджэньне Бога ад Усесьвятое Дзевы Марыі, якая “насіла ва ўлоньні сваім Спрадвечнага і Недасяжнага, адзінасутнага з нябачным Айцом, адзінае і нязьлітнае ў Тройцы Боства”.